Дыск Вайцюшкевіча на 80-годдзе Караткевіча

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя
3.11.2010


Зміцер Вайцюшкевіч выдаў дыск, прымеркаваны да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча "Беларуская песня". У яго ўвайшла праграма з 12 песень на вершы паэта, а таксама новыя творы і некалькі вядомых песень на вершы Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

Гэты альбом ужо 13-ты ў дзевяцігадовай сольнай кар’еры беларускага выканаўцы. Вайцюшкевіч ужо мае ў планах некалькі новых праграмаў і адгукаецца на прапановы ад іншых артыстаў. Цяпер ён рыхтуецца выйсці на сцэну разам з дзяржаўным ансамблем "Песняры":

– Можна выканаць з "Песнярамі", якія прапаноўваюць заспяваць "Марысю" - для мяне цікава і за гонар, -  дай Бог заспяваць добра. Зараз шмат таго, што трэба дарабіць - гэта Ваячак, і гэта шведская паэзія, якой у наступным годзе на дні культуры Швецыі будзе прэзентацыя ў філармоніі. І Сыс, плюс амерыканская паэзія таксама - на стадыі падрыхтоўкі.

Што да дыска, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу, то Вайцюшкевіч разам з "WZ Orchestra" прадставяць яго на канцэрце 26 лістапада – якраз на 80-годдзе творцы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя