Вера Бурлак выдала раман у адну старонку

Вера Бурлак выдала раман у адну старонку


ядомая паэтка пакалення Бум-Бам-Літу Вера Бурлак цяпер стала і празаікам. У кніжнай серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшаў яе першы зборнік прозы “Творы соннага жанру”.

Распавёў арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ” Павел Касцюкевіч:

- У выдавецтве “Логвінаў” у сэрыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла кніга кароткай прозы Веры Бурлак “Творы соннага жанру”, гэта яе першая кніжка прозы. Паколькі метро ў нас кароткае, то ўсе раманы, апавесці і апавяданні павінны быць, каб чытач паспеў прачытаць, вельмі кароткімі. Таму на 90 старонках ёсць і раман, і дэтэктыў, і эсэ, і некалькі апавяданняў.

Учора на 19-й Міжнароднай мінскай кніжнай выставе ля стэнда выдавецтва “Логвінаў” адбылася прэзентацыя новай кнігі Веры Бурлак.

Першая кніга пісьменніцы выйшла ў 2003 годзе – гэта быў паэтычны зборнік «За здаровы лад жыцця».

Васіль Кроква, Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя