|
|
У мінскім выдавецтве Змітра Коласа выйшлі некалькі чарговых кніг з серыі “Littera scripta”, сярод іх славуты раман французскага празаіка Эрыка-Эманюэля Шміта "Евангелле паводле Пілата".
Кнігу пераклаў вядомы паэт Андрэй Хадановіч.
- Кніга "Евангелле паводле Пілата" лічыцца адной з самых паспяховых. Шміта ўвогуле ў творчасці цікавяць розныя культуры, розныя сусветныя рэлігіі. І ў сваёй кнізе ён сутыкнуў дзве цывілізацыі – юдэа-хрысціянскую і антычную.
Эрык-Эманюэль Шміт – адзін з найпапулярнейшых сучасных французскіх пісьменнікаў і драматургаў. У сваёй творчасці Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман «Евангелле паводле Пілата» – яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя