Гістарычна-культурная майстэрня “Бельскі Гостінэць”

Пра гістарычна-культурную майстэрню “Бельскі Гостінэць” у перадачы “Культурнае бязьмежжа”, Радыё Рацыя, 17.02.2012


Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах выйшаў з новай ініцыятывай – стварэння гістарычна-культурнай майстэрні, якая мае назву “Бельскі Гостінэць”.

Менавіта пад такім загалоўкам ужо 15-ы год выходзіць краязнаўча-культурны зборнік. Па словах дырэктара музея і галоўнага рэдактара зборніка Дарафея Фёніка, майстрэрня – своеасаблівы працяг друкаванага выдання.

- Майстэрня гісторыі і культуры ўяўляецца новым ажыўленнем "Бельскага Гостіньця". Я арыентуюся на тое, каб “Бельскі Гостінэць” як перыядычнае выданне выдаваўся і надалей. Тое ж самае і майстэрня. Гэта месца абмену думкамі, захавання нашай літаратурнай спадчыны. І мы хочам падзяліцца гэтым, змяняючы некаторыя тэмы, да якія, магчыма, хто-небудзь не дайшоў бы.

Першая сустрэча майстэрні прысвечана новаму нумару “Бельскага Гостіньця”, а таксама “Кнізе памяці”, створанай бельскімі габрэямі. Чарговая сустрэча ў “Мяшчанскім доме” Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах адбудзецца праз тыдзень. Тэмай стануць падляшская і палеская гаворкі беларускай мовы.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.

Фота аўтара

Фота
  • Фота 1/6
  • Фота 2/6
  • Фота 3/6
  • Фота 4/6
  • Фота 5/6
  • Фота 6/6

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя