Алесь Бяляцкі лідарам грамадзянскай супольнасці 2011 года

Алесь Беляцкі лідарам грамадзянскай супольнасці 2011 года


Сёння ў Мінску ў “Арт-сядзібе” адбылася цырымонія ўзнагароджання прэмій Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2011”. У “Арт-сядзібе” сабраліся прадстаўнікі трэцяга сектара, эксперты, грамадскія актывісты.

У васьмі намінацыях былі адзначаны набольш значныя кампаніі, найбольш рэзанансныя акцыі, падзеі і таксама было названа імя лідара "Грамадязнскай супольнасці 2011 года". Ім стаў Алесь Бяляцкі. Прэмію за яго атрымаў Валянцін Стэфановіч.

Старшыня Рабочый групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч:

- Трэці год запар Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый праводзіць цырымонію ўзнагароджання “чэмпіёнаў” грамадзянскай супольнасці. Гэтым самым мы спрабуем падтрымаць, адзначыць тыя арганізацыі, асобы, ініцыятывы, якія былі найбольш заўважаны на працягу года. У нас ёсць некалькі традыцыйных намінацыяў: гэта грамадскі лідар года, грамадзянская кампанія года, крэатыў года, рэгіянальная акцыя года і рэгістрацыя-нерэгістрацыя года. Каля сарака экспертаў з грамадзянскай супольнасці былі ў журы, якое вызначала пераможцаў. Грамадскім лідарам года ў нас безальтэрнатыўна быў вызначаны Алесь Бяляцкі, які, на жаль, не мог атрымаць гэтую ўзнагароду. Будзе яна чакаць яго выхаду, спадзяемся, у хуткім часе.

У намінацыі "кампанія года" перамагла кампанія па збору подпісаў супраць закона аб некамерцыйных аб’яднаннях. “Крэатыў года” – ім стаў віртуальны абменнік-сайт “Пракаповіч”, прадстаўнікі якога не здолелі прыйсці па вядомых прычынах, аднак даслалі відэазварот, у якім выказалі спадзеў, што забяруць свае прызы ў лепшыя часы. “Рэгіянальная падзея года” – страйк барысаўскіх смеццявозаў, якія выступалі за падвышэнне заробкаў. У Барысаў адправіліся прызы Асамблеі НДА у выглядзе ганаровых дыпломаў, гадзіннікаў і самаробныя цвікі з бел-чырвона-белымі стужкамі, як сімвал непахіснага характару беларускіх пралетарыяў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя