Вызначаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца

Вызначаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца


Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснавана напрыканцы снежня 2011 года. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі – Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і польска-беларускі “Сомбелбанк”.

Пераможца атрымае 105 мільёнаў рублёў, таксама сярод узнагародаў – кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы.

Паводле старшыні ПЭН-Цэнтра, паэта Андрэя Хадановіча, у шорт-лісце адлюстраваны ўвесь спектр сённяшняй беларускай прозы.

- Тут ёсць эсэісты і празаікі. Сярод празаікаў ёсць раманісты і аўтары апавяданняў, ёсць пісьменнікі старэйшага і маладзейшага веку, ёсць прадстаўнікі незалежных выданняў і дзяржаўных. Рабіце высновы самі.

У шорт-ліст увайшлі:

1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы”
2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча”
3. Павал Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”
4. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман”
5. Аляксандр Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску”
6. Андрэй Федарэнка “Мяжа”

У журы конкурсу ўваходзяць пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Барыс Пятровіч, філосаф Валянцін Акудовіч, крытыкі Людміла Рублеўская і Маргарыта Аляшкевіч, перакладчык і старшыня Польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч. Ганаровы старшыня журы — амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.

Фота nn.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя