|
|
Другая кніга Віктара Сазонава выйшла ў перакладзе на польскую мову. Яна мае назву “Суседскія былі” (Bajdy sasiedzkie). Абразкі, створаныя жыццём і малымі дадумкамі аўтара, прэзентуюць польскаму чытачу займальныя гісторыі жыхароў беларуска-польскага памежжа.
Віктар Сазонаў перакананы, што кніга будзе зразумета польскамоўным чытачом.
- Хацелася зрабіць проста настраёвы твор, каб ён чытаўся весела, каб паднімаўся настрой, каб усмешка на твары ў чалавека з’яўлялася. Я цалкам перакананы, што польскі чытач гэта таксама зразумее, паколькі ўжо ёсць досвед перакладу маіх твораў на польскую мову, прыкладам, кніга “Занатоўкі кантрабандыста” атрымала вельмі цікавыя водгукі ад людзей, якія чыталі яе па-польску, яны ўсё гэта зразумелі.
Кніга выйшла ў серыі “Трансгранічныя сцежкі” Беларускага Радыё Рацыя. Перакладчыкам на польскую з'яўляецца Марцін Рэмбач.
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя