Рыхтуецца экранізацыя рамана Артура Клінава "Шалом"

Рыхтуецца экранізацыя рамана Артура Клінава "Шалом"


Вядомы беларускі мастак і пісьменнік Артур Клінаў пачаў працу над сцэнарам да фільма паводле свайго найноўшага рамана “Шалом”. Плануецца, што экранізацыяй твора зоймецца кінарэжысёр Андрэй Кудзіненка.

Пазалетась Клінаў і Кудзіненка ўжо працавалі разам - над фільмам “Масакра”. Новы кінапраект, мяркуецца, будзе міжнародным, кажа Артур Клінаў:

- Я пачаў ужо працаваць над сцэнарам да “Шалома”, які мы будзем экранізаваць. Ужо ёсць прадзюсер. Гэта будзе нямецка-польска-беларуская вытворчасць. Можа і “Беларусьфільм” прыме ўдзел, але, хутчэй за ўсё, гэта будуць незалежныя студыі.

Раман Клінава “Шалом” выйшаў летась у выдавецтве “Логвінаў”. Ён апавядае пра неверагодныя прыгоды беларускага мастака паміж Берлінам і Магілёвам.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Фота generation.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя