Рэканструкцыя Віленскай вуліцы Гродна

Рэканструкцыя Віленскай вуліцы Гродна


Гродзенскі архітэктар Аляксандар Штэн распрацаваў праект рэканструкцыі старога кварталу па вуліцы Віленскай з улікам яго жывой гісторыі. Паводле плана рэгенерацыі Гродна падлягаюць зносу старыя будынкі па гэтай вуліцы.

Творчы падыход даў магчымасць упісаць у праект захаванне непаўторных рысаў гэтага квартала, а таксама памяці людзей, разлічвае на гэта Аляксандар Штэн.

- Гэты ўчастак наўпрост не ўваходзіць у гістарычны цэнтр горада, але прымыкае да яго. Ён уяўляе сабой трохкутнік паміж завулкам Віленскім, вуліцамі Віленскай і Лермантава. Тут зараз знаходзіцца прыватная забудова.

Падняўшы планы трыццатых гадоў, архітэктар пераканаўся, што зносіць квартал нельга. Згодна з праектам архітэктара згадваецца вядомая ў Гродне асоба 70-80-х гадоў - Лютэк, якому нават знойдзена месца ў выглядзе помніка і асобнай маленькай вуліцы.

Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя