|
|
Гэтым разам, у Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя ў серыі “Трансгранічныя сцежкі” выйшла другая кніга беларускага гродзенскага аўтара Віктара Сазонава “Суседскія былі” (Bajdy sasiedzkie), перакладзеная на польскую мову Марцінам Рэмбачам.
У беларускай версіі кніга друкавалася пад рэдакцыяй Яўгена Вапы на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”. Фінансавую дапамогу ў выданні кнігі аказала Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства.
Да гэтага ў “Трансгранічных сцежках” ў перакладзе Марціна Рэмбача выходзілі кнігі Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста” і Міхаіла Андрасюка “Белы Конь”. А таксама польскамоўны твор Міхаіла Андрасюка “Вагон другога класу”.
Нядаўна ў Бібліятэцы Беларускага Радыё Рацыя выйшаў у перакладзе на польскую мову і Беларускі краязнаўчы каляндар Уладзіміра Хільмановіча.
Аўтар выдадзенага зараз твору “Суседскія былі” Віктар Сазонаў дзякуе за з’яўленне польскамоўнага варыянту “Суседскіх быляў” усім, хто спрычыніўся да супрацы над ім.