Рэха Берасцейшчыны выйшла ў інтэрнэт-прастору

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Ганна Васілевіч
1.11.2010


У інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы гісторыка-краязнаўчы сайт пад назвай "Рэха Берасцейшчыны".

Стваральнік і кіраўнік гэтага сайта "Рэха Берасцейшчыны" – Павел Дайлід, аб’днаў вакол сябе групу гісторыкаў і краязнаўцаў, якія маюць вялікі досвед у гэтым накірунку, шмат сабраных матэрыялаў і хочуць зрабіць краязнаўства модным.

Па словах Паўла Дайліда, гэта ўнікальны сайт:

– Няма асобнага сайту па Берасцейшчыне, які б папулярызаваў нашу гісторыю, культуру, этнаграфію, нашых асобаў – часам незаслужана забытых. Можна прачытаць артыкулы пра Усевалада Ігнатоўскага – першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, бо ж, аказваецца, ён з’яўляецца сынам святара, які служыў у Быцені Івацэвіцкага раёна.

Павел Дайлід спадзяецца, што ўнікальныя гісторыка-краязнаўчыя даследаванні, якія будуць з’яўляцца на сайце "Рэха Берасцейшчыны", зацікавяць не толькі жыхароў і гасцей Брэстчыны, але наогул і ўсіх беларусаў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя