Шорт-ліста прэміі Гедройца ўжо 7 лютага


 

 

Прафесійнае журы скароціць лонг-ліст прэміі роўна напалову. Пакуль гэтага не адбылося - прымі ўдзел у онлайн-конкурсе! ПРАПАНУЙ СВОЙ ШОРТ-ЛІСТ! Адгадай 6 фіналістаў да 6 лютага! Той, хто назаве тыя ж кніжныя пазіцыі, што і журы, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску  3 сакавіка.

ЛОНГ-ЛІСТ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА
(у алфавітным парадку; кожная пазіцыя мае спасылку на  інфастаронку кнігі)

1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў)

2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

3. Лявон Вольскі “Міларусь” (Мінск: Медыял, серыя “Кнігарня Пісьменніка”)

4. Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі” (Мінск: Медысонт)

5. Павал Касьцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў)

 6. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы””)

7. Аляксандар Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

8. Ян Максімюк “Словы ў голым полі” (Мінск: Логвінаў, серыя “Галерэя “Б”)

9. Віктар Марціновіч “Сцюдзёны вырай” (электроннае выданне, 34mag.net)

10.  Ала Сямёнава. "У святой краіне выгнання" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня пісьменніка”)

11. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Менск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”)

12. Макс Шчур “Ліст, знойдзены на папялішчы” (Познань: Белы крумкач)

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах. Заснавальнікі прэміі – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і ЗАТ “Сомбелбанк”.

Мэты прэміі:
- ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc,1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадска-палітычнага часопісу «Kultura»;
 - паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
 - папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
 - падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.

Расклад прэміі
28 снежня 2011 г. - абвяшчэнне прэміі ў СМІ
12 студзеня 2012 г. - абвяшчэнне лонг-ліста прэміі
7 лютага 2012 г. - абвяшчэнне шорт-ліста прэміі

Ганараванне лаўрэата-2011 адбудзецца 3 сакавіка 2012 г. ў Міжнародны дзень пісьменніка ў Мінску.


Журы прэміі:

БЕЛАРУСЬ
Барыс Пятровіч – празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру
Уладзімір Арлоў – паэт, празаік,
Валянцін Акудовіч – філосаф
Людзміла Рублеўская – паэт, пазаік, літаратурны крытык
Маргарыта Аляшкевіч – літаратурны крытык

ПОЛЬШЧА
Адам Паморскі–перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу
Пётр Казакевіч – дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску
Лешак Шарэпка – Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы)
Яраслаў Сліўка - сябар праўлення ЗАТ "Сомбелбанк"

Сакратарка прэміі – Марыя Мартысевіч.
Кантакты: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) e-mail:penkonkurs@gmail.com)

Крыніца: Літаратурная прэмія Гедройца