|
|
Прайшоў першы ў гэтым годзе сход сяброў гродзенскага аддзялення "Саюза беларускіх пісьменнікаў".
Як і раней, аддзяленнем кіруе літаратар Юрка Голуб. Ён паведаміў Радыё Рацыя, што колькасць сяброў гродзенскага аддзялення СБП вырашана павялічыць яшчэ на два чалавекі.
- Цяпер у гродзенскім аддзяленні СБП налічваецца 21 літаратар. На пасяджэнні нашага аддзялення мы далі рэкамендацыю двум аўтарам. Міхась Амялішка - аўтар кнігі мемуарыстыкі “Заблудныя” і празаік-драматург Наважылаў.
Роспач і непакой выклікаюць у літаратараў апошнія навіны пра скарачэнне на аддзяленні беларускай філалогіі Купалаўскага ўніверсітэта ў гэтым годзе.
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна