Мацэвы штодзённага ўжытку

"Мацэвы штодзённага ўжытку" ў нацыянальным музеі


Выстава "Мацэвы штодзённага ўжытку" адкрылася ў нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Фотавыстава прысвечана тэме выкарыстання яўрэскіх надмагілляў у бытавым жыцці Польшчы пасля другой сусветнай вайны. Падчас вайны нямецкія акупанты ў Польшчы брукавалі яўрэйскімі надмагільнымі плітамі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі працягвалі палякі, выкарыстоўваючы мацэвы для будоўлі печаў, падлогі, бардзюраў, тачыльных колаў і іншых прадметаў быту.

Дадзеная праблема блізкая і для Беларусі, бо тычыцца агульнага лёсу яўрэйскай нацыі ў пасляваенныя часы, кажа аўтар выставы, Лукаш Баксік:

- Я думаю, што ў гэтым праекце я дакранаюся да чагосьці больш універсальнага. Мне падаецца, што адсутнасць нашых супольных яўрэйскіх грамадзянаў, для нас нешта відавонае, я з такім меркаваннем не згодны. Думаю, што гэта ўніверсальны праект і датычыць ён усіх мясцін, дзе некалі жылі яўрэі.

Лукаш Баксік, зазначае, што выстава "Мацэвы штодзённага ўжытку" -- гэта пачатак вялікага праекта. Аўтар выказвае жаданне знайсці да кожнага згубленага надмагілля аўтэнтычнае месца і вярнуць мацэвы на яўрэйскія могілкі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы ў Мінску, адбылася грамадская дыскусія, дзе былі абмеркаваныя праблемы захавання гістарычнай спадчыны яўрэяў у Польшчы і Белаусі.

Фотавыстава арганізаваная пры падтрымцы польскага інстытута ў Мінску, а таксама разнастайных польскіх арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на захаванне і абарону яўрэйскай гістарычнай спадчыны. Выставу "Мацэвы штодзённага ўжытку" можна пабачыць у беларускім нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску, дзе экспазіцыя знаходзіцца ад сённяшняга дня.

Фота
  • Фота 1/15
  • Фота 2/15
  • Фота 3/15
  • Фота 4/15
  • Фота 5/15
  • Фота 6/15
  • Фота 7/15
  • Фота 8/15
  • Фота 9/15
  • Фота 10/15
  • Фота 11/15
  • Фота 12/15
  • Фота 13/15
  • Фота 14/15
  • Фота 15/15

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя