Кніга Яўгена Шунейкі з серыі «Адсутнае беларускае мастацтва»

Кніга Яўгена Шунейкі з серыі «Адсутнае беларускае мастацтва»


ыдавецтва «Галіяфы» працягвае друкаваць кнігі з серыі «Адсутнае беларускае мастацтва». Гэтымі днямі ў друкарню здадзена чарговая кніга – на гэты раз вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі.

Як паведаміў дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў, кніга павінна выйсці ў лютым.

- Кніга - пра сучаснае выяўленчае мастацтва. Рэдактар - Валянцін Акудовіч. Выданне змяшчае 158 старонак і каляровую ўклейку. Кніга выходзіць у серыі «Адсутнае беларускае мастацтва».

У серыі «Адсутнае беларускае мастацтва» ўжо выйшлі дзве кнігі - гэта «Рэтраперспектыва» мастацтвазнаўцы Пятра Васілеўскага і каталог карцінаў мастака Алеся Родзіна. Рыхтуецца да выдання кніга яшчэ аднаго вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Міколы Паграноўскага.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

На фота: Яўген Шунейка (kimpress.by).

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя