Новае памяшканне грамадскаму музею Васіля Быкава ў Гродне

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Вацлаў Галімскі
26.10.2010


Тое, што Гродзенскае грамадскае аб'яднанне ветэранаў вайны і працы фармальна атрымала ордэр на новае памяшкання для Грамадскага музея Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава па вуліцы Савецкай 31, яшчэ не азначае, што для гэтай культурніцкай пляцоўкі настала бясхмарнае жыццё.

Грамадскі музей Васіля Быкава атрымаў ордэр на новае памяшканне, аднак гэта не вырашыла адразу ўсе праблемы, кажа захавальнік фондаў Аляксей Дземідовіч.  

– Гэта адпавядае сапраўднасці. Такое рашэнне ўжо ёсць. Нам ордэр выпісалі, але яго трэба аформіць юрыдычна, па розных інстанцыях пахадзіць. Мы маем новае памяшканне, дадаткова да нашага офісу, дзе месціцца і музейчык Быкава. Ужо 25 квадратаў, там можна разгарнуць экспазіцыю па-новаму. Там можна, калі людзі прыдуць – вось дзеткі. Урок адкрыты быў па творчасці Быкава. Тут так была талпатня, што я не мог павярнуцца і расказаць. Дзеткі задаюць пытанне. Але кажуць "У цеснаце ды не ў крыўдзе". Наш музей настольні вядомы, што нічога, што ён мае зараз 12 квадратаў. Яго ўсё роўна ведае ўвесь свет і яму ўсё роўна 12 квадратаў, ці 3-этажны катэдж.

Усю гутарку з Аляксеем Дземідовічам слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя