|
|
Новы "pARTisan" рассказаў пра "мінскае падполле"
Польскі культурны часопіс Kultura Enter і Альманах сучаснай беларускай культуры “pARTisan” прэзентуюць другі нумар свайго супольнага праекту – “pARTisan” №17, прысвечанага культурнаму падполлю Мінска.
Галоўны рэдактар “pARTisanа” Артур Клінаў называе гэты нумар адным з лепшых за ўсе гады выдання альманаху.
- Пабачыў свет 17-ы нумар “pARTisanа”, другі з сумеснага польска-беларускага праекта разам з часопісам Kultura Enter. Нумар прысвечаны культуры Мінска. Бо першы быў прысвечаны культуры Любліна. Выбралі такі ракурс троху нечаканы – менскае падполле, ці мінскі андэграўнд, у такім ракурсе рэтраспектыўным – менскі андэграўнд 80-х, 90-х, сённяшняга дня.
У нумары можна прачытаць пра культурных герояў беларускай сталіцы, якія сталіся сапраўднымі змагарамі “мінскага падполля”. Сярод іх Аляксей Жданаў, Генадзь Хацкевіч, Віталь Калгін (Бісмарк) і іншыя. У нумары таксама змешчаны агляды некалькіх выставаў і фрагменты з рамана Артура Клінава “Горад Сонца”.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя