|
|
Літаб'яднанне "Вобла" засяродзіцца на працы з маладымі
У Мінску ў офісе партыі "Зялёных" адбылося чарговае пасяджэнне літаратурнага аб'яднання "Вобла", якое працуе пры выдавецтве "Галіяфы".
Летась пэўны час літаб'яднанне не збіралася, бо існавала праблема з памяшканнем. Старшыня суполкі Ігар Жалткоў паведаміў, што бліжэйшым часам літаб'яднанне не плануе майстар-класаў і сустрэч з вядомымі пісьменнікамі. Уся праца будзе весціся з маладымі літаратарамі, якімі папоўнілася суполка апошнім часам.
- Нам трэба засяродзіцца на творчасці, на працы літаб'яднання. Цяпер "Вобла" збіраецца трохі ў іншым месцы, на вуліцы Машэрава, на офісе партыі "Зялёных". Абмяркоўваем тэксты, даем парады.
Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання адбываюцца кожную сераду па адрасе Машэрава 9, пакой 109. Пачатак а 18-й гадзіне.
Кіраўніцтва літаб'яднання запрашае маладых творцаў далучацца да іх суполкі. Нагадаем, што на пачатку гэтага года выдавецтва «Галіяфы» заснавала новую кніжную серыю – адмыслова для сябраў літаб'яднання "Вобла".
Васіль Кроква, Радыё Рацыя.
Фота ampby.org