На сядзібе Партыі БНФ раздавалі кнігі Барадуліна

Сёння на сядзібе Партыі БНФ раздавалі кнігі Барадуліна


У мінскім офісе Партыі БНФ сёння ўвечары надзвычай людна. Тут адбываецца заключны этап акцыі ў падтрымку Рыгора Барадуліна.

На працягу дзесяці мунулых дзён любы жадаючы мог ахвяраваць грошы дзядзьку Рыгору, атрымаўшы за гэта ад любімага паэта паэтычны зборнік з аўтографам. Ініцыятарам гэтай акцыі выступіў паэт Глеб Лабадзенка.

- Сёння ў нас была задача раздаць каля 450 кніг. І вось прайшла палова часу. І, можа, палову кніжак мы якраз і раздалі. Таму што людзі ідуць чаргой. Адзін за другога забірае. Так што тут усё вельмі шпарка ідзе. Памяшканне нам Партыя БНФ сама ласкава прапанавала. Мы вельмі ўдзячны, таму што ніхто больш не прапанаваў. 700 кніг трэба было раскласці па парадку. А без вялікага памяшкання нам было б не абыйсціся.

Глеб Лабадзенка паведаміў, што ў акцыі ўзялі ўдзел 650 чалавек, якім Рыгор Барадулін падпісаў больш за 700 кніг.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Фота labadzenka.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя