|
|
“Ад класікі да фэнтэзі” – выстава пад такою назваю адкрылася ў Брэсцкім мастацкім музеі.
Аўтарам каля 70 прац з’яўляецца архітэктар, мастак з горада над Бугам Віктар Хаванскі.
Аўтар выставы Віктар Хаванскі адзначыў, што яе можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі:
- Дзве залы. Адна зала - пераважна класіка. Выстава так і называецца: “Ад класікі да фэнтэзі”. Класічныя працы Хруцкага, Абадоўскага. Усе гэтыя мастакі вядовыя, усе іх ведаюць, любяць. І другая зала прысвечана амерыканскім мастакам Джуліі Бэл і Борыса Валеджо. Гэтая зала з фантастычнымі сюжэтамі называецца "Фэнтэзі".
Прадстаўленыя на выставе працы з'яўляюцца вынікам творчасці Віктара Хаванскага цягам 20 год. Экспазіцыю можна будзе паглядзець да 20 лютага.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Фота аўтара