"Радыёла-плюс" выдала беларуска-польскі размоўнік

"Радыёла-плюс" выдала беларуска-польскі размоўнік


Мінскае прыватнае выдавецтва “Радыёла-плюс” працягвае сваю серыю “Беларускія ЕўраРазмоўнікі”. Гэтым разам пабачыў свет “Беларуска-польскі размоўнік-даведнік”.

Размоўнік выйшаў пад рэдакцыяй вядомага перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Прадмову да выдання напісаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. Куратарам серыі з’яўляецца дырэктар выдавецтва “Радыёла-плюс” Уладзімір Сіўчыкаў.

- З аднаго боку, гэтая кніжка - своеасаблівы працяг нашай колішняй серыі “Беларускія ЕўраГраматыкі”, якая і зараз доўжыцца. Гэта пэўнае адгалінаванне, і мы яго назвалі сугучна “Беларускія ЕўраРазмоўнікі”. У гэтай серыі выйшла ўжо другая кніжка, і таму можна лічыць, што серыя адбылася.

Беларуска-польскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам. Ён мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народа. Дзеля гэтага ў склад гэтай кнігі ўключаны граматычны даведнік.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя