|
|
Пабачыў свет новы нумар часопіса “Arche”. У ім закранаюцца амаль усе часы беларускай гісторыі – ад утварэння Вялікага княства Літоўскага да аналізу мінулагодніх “маўклівых акцый”.
Галоўны рэдактар выдання Валер Булгакаў адметнасцю нумара называе вялікую колькасць рэцэнзій на гістарычныя і паліталагічныя выданні:
- Нумар называецца «Беларускі гуманітарны агляд». Назва такая даволі нестандартная, бо там шмат рэцэнзій на найноўшую гуманітарную літаратуру. Друкуецца шмат крыніц прысвечаных аўтэнтычнай беларускай гісторыі. Аматараў беларускай гісторыі таксама зацікавіць блок тэкстаў прысвечаны Вялікаму княству Літоўскаму. Там разглядаюцца самыя розныя пытанні, ад узнікнення ВКЛ і да станаўленне ВКЛ у якасці імперскай дзяржавы.
Сярод іншых цікавых матэрыялаў, змешчаных у нумары, можна назваць матэрыял Таццяны Вароніч, прысвечаны такой сацыяльнай з’яве, як прастытуцыя ў Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Таксама артыкул Юрася Пацюпы і Паўла Букі пра асаблівасці, таямніцы і прыгоды беларускай мовы.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя.