У літаратурным аб’яднанні "Суквецце" новы кіраўнік

У літаратурным аб’яднанні "Суквецце" новы кіраўнік


У літаратурным аб’яданні "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" новае кіраўніцтва.

Замест Міхася Мельніка, які кіраваў літаб’яднаннем на працягу 8 год, новым старшынёй абраны малады лідскі паэт і краязнавец, студэнт філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - Алесь Хітрун.

На думку Алеся, абранне яго страшынёй “Суквецця” павінна паспрыяць прыцягненню новай хвалі маладых паэтаў і пісьменнікаў у літаратурны асяродак Лідчыны.

Алесь Хітрун:

- Трэба падбадзёрваць, шукаць таленавітую моладзь. Я веру і ведаю, што ў нас ёсць моладзь, яны друкуюць для сябе, нікому не паказваюць, не раяцца ні з кім. Будзем спадзявацца, што будзе і моладзь да нас туліцца.

Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” было заснавана 50 гадоў таму. Цяпер у яго склад уваходзяць больш за сотню паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны.

Андрусь Панямонаў, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя