|
|
Выдавецтва "Галіяфы" заснавала новую кніжную серыю
Мінскае выдавецтва “Галіяфы” у новым годзе заснавала новую кніжную серыю. У ёй будуць выдавацца зборнікі пачаткоўцаў, якія наведваюць літаратурнае аб’яднанне “Вобла”, што працуе пры выдавецтве.
Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў паведаміў, што пачынаецца падрыхтоўка двух зборнікаў для гэтай серыі:
- У нас зараз новая серыя запускаецца, серыя літаб’яднання “Вобла”. Запланаваны дзве кнігі. Гэтая серыя будзе для дэбютантаў. Будзе кніжка Каці Макарэвіч (паэзія) і Аляксея Плачэнка (проза). Вось гэтыя дзве кніжкі мы рыхтуем да друку.
Літаратурнае аб’яднанне “Вобла” імкнецца падтрымаць першыя крокі маладых аўтараў і дапамагчы раскрыць іх творчы патэнцыял. Кіруе аб’яднаннем журналіст і літаратар Ігар Жалткоў.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя