Гродзенская зямля Аляксандра Ласмінскага

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Вацлаў Галімскі
25.10.2010


Да 60-годдзя вядомага гродзенскага фатографа і тэлежурналіста Аляксандра Ласмінскага ў гродзенскай Гарадской выставачнай зале адкрылася ягоная персанальная выстава "Мая гродзенская зямля".

Фатаграфіі гэтага няўрымслівага чалавека змешчаны ў 14 выдадзеных фотаальбомах, ён і тэлежурналіст, і фотамастак, і дэпутат гродзенскага гарадскога савета. Аляксандр Ласмінскі паказаў толькі частку свайго праекту, які ствараў 10 гадоў:

– Гэтая выстава – як бы вынік майго праекта, якім шмат гадоў займаўся, праекта, які называецца "Птушыны палёт над Гродзенскай зямлёю". А ўвогуле – гэта Гродзенская зямля ў тысячы кадраў, якія яшчэ ўвойдуць у кніжкі. Я спадзяюся, што ў канцы года выйдзе новы альбом "Птушыны палёт над Гродзенскай зямлёй".

Як адзначыла фотамастачка Люміла Войда, усе здымкі зробленыя з вышыні птушынага палёту.

– Не ў кожнага фатографа ёсць такая магчымасць, каб палётаць на самалёце і сфатаграфаваць. На гэтай выставе сабраныя самыя цікавыя кадры, напэўна, вельмі шмат новых кадраў ды самыя цікавыя з усіх ягоных палётаў.

Павіншаваць Аляксандра Ласмінскага ў гарадскую выставачную залу завіталі прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама прадстаўнікі ўлады на чале са старшынём гродзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя