|
|
Сяржук Сыс: "Стрэмка", бо гэтыя вершы - мой боль
У серыі “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга паэзіі — “Стрэмка” Сержука Сыса. Гэта ўсяго толькі другая кніга паэта, хоць сам ён сёлета 26 студзеня адзначае сваё 50-годдзе.
Сяржук Сыс паведаміў, што “Стрэмка” аб’яднала лепшыя яго вершы.
- Вершы са “Стрэмкі” напісаны даўно, але для мяне яны вельмі важныя. Бо гэта істотны перыяд майго жыцця, калі я станавіўся мужчынам, калі ўсведамлення да мяне прыходзіла. У кнізе змешчына каля 80-ці вершаў. Я лічу, што гэта лепшае з таго, што я напісаў за свае 30 гадоў творчасці.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 26 студзеня ў дзень адзначэння паэтам свайго 50-годдзя. Імпрэза пройдзе ў мінскай кнігарні “Логвінаў”.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя.