|
|
ТБМ прэзентавала ў Мінску новую серыя календароў
Серыя распрацавана мастаком Ігарам Марачкіным. Календары рознага фармату прысвечаны старажытным гарадам і выбітным асобам Беларусі.
Канцэпцыя календароў гэтага году – “Захаваем гістарычную спадчыну”, паведаміў падчас прэзентацыі старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Паводле Трусава, для серыі былі абраныя 10 старажытных гарадоў Беларусі, прэзентацыі календароў пройдуць у кожным з іх – ад Мсціслаўя да Гомелю.
Алег Трусаў:
- У студзені будзе прэзентацыя ў Мсціслаўлі і ў Баранавічах. Такім чынам да кастрычніка мы збіраемся аб’ехаць усе гэтыя гарады, раздаць прыкладна па сто календароў у школы, бібліятэкі, музеі. Другая мэта, зацікавіць мясцовыя ўлады, каб яны рабілі заказы. Мсціслаўскія мясцовыя ўлады ўжо згодныя заказаць некалькі тысячаў календароў.
“Галоўная мэта нашай новай серыі – зачапіць кожнага беларуса за яго натуральнае патрыятычнае пачуццё”, - заявіла падчас прэзентацыі намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя, Мінск
Фота аўтара