Алег Трусаў: Захаваем нашу гістарычную спадчыну

Алег Трусаў: Захаваем нашу гістарычную спадчыну


Прэзентацыя выдадзеных Таварыствам беларускай мовы насценных каляндароў сёння адбудзецца ў Мінску ў Палацы мастацтваў.

Пра тое, што будзе на гэтых каляндарах, распавёў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

- Перш за ўсё гэта календары з выявай нашых помнікаў дойлідства. Асноўны тэзіс гэтага выдання: “Захаваем нашу гістарычную спадчыну.” Яны ўтрымліваюць выявы адроджаных помнікаў архітэктуры. Такіх як Лідскі замак, Свята-Духава царква ў Мінску, Дабравешчанская царква ў Віцебску, Троіцкі касцёл у Ішкалдзі і іншых.

Прэзентацыя пачнецца сёння ў 17 гадзін. Як паведаміў Алег Трусаў, календары выдадзены накладам каля тысячы асобнікаў у вялікім, сярэднім і малым памеры. Яны выдадзены на грант ЗША і будуць распаўсюджвацца бясплатна, перш за ўсё ў тых мясцовасцях, дзе ёсць гістарычныя помнікі, выявы якіх і размешчаны на календарах.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя

Фота budzma.org

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя