|
|
Лаўрэатаў конкурса перакладчыкаў “Ператвор”, які быў абвешчаны ў кастрычніку ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”, уганаруюць на адмысловай імпрэзе 19 студзеня.
Сябра журы, перакладчык Лявон Баршчэўскі паведаміў, што радуе вялікая колькасць маладых людзей, якія падалі на конкурс свае працы.
- Конкурс ладзіўся цалкам на грамадскіх пачатках. Ніякага фінансавання гэтага конкурса не было. У конкурсе ўзяло ўдзел каля 50 перакладчыкаў, якія перакладалі творы з васьмі моваў 14-ці аўтараў. Прыемна, што ёсць даволі прафесійныя пераклады. Колькасць людзей, якія ўмеюць рабіць пераклады, расце і гэта прыемна.
Імпрэза ўганарвання адбудзецца ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Плануюцца выступы сябраў журы Лявона Баршчэўскага, Марыі Мартысевіч, Марыны Шоды, Сяргея Сматрычэнкі. Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” Пачатак а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя