Новая экспазіцыя ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

Новая экспазіцыя ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі


Чарговая сталая экспазіцыя, прысвечаная культуры XIV - XVII стагоддзя, адкрылася ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Сіламі чатырох навуковых супрацоўнікаў экспанаты былі падрыхтаваныя да выставы. Значнае месца сярод экспанатаў займаюць абразы і кнігі - адзначыў супрацоўнік музея Ігар Ганчарук:

- У нас прадстаўлена круглая драўляная скульптура, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, літургічныя тканіны, аблачэнні. Па канкрэтных помніках можна ўявіць сабе культуру таго часу. Кожны супрацоўнік музея павінен быў асабіста працаваць над тэмай. Грунтоўна вывучаць новую літаратуру, каб добра прадставіць тэматыку.

Адкрыццё музея зацягнулася на чатыры гады. Першыя залі былі адчыненыя для наведнікаў летась.

Начальнік аддзела культуры гарвыканкама Аляксандр Вярсоцкі на прэзентацыі экспазіцыі паабяцаў, што сёлета музей, нарэшце, распачне паўнавартасную працу.  

Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя