Kamunikat.org на БЕЛСАТ

Бібліятэкар


Віртуальныя бібліятэкі – будучыня пісьменнікаў, чытачоў, кніг і часопісаў. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат – будучыня ўжо сёння. За 10 гадоў існавання Бібліятэка здабыла сотні тысячаў пастаянных чытачоў, сотні аўтараў, дзесяткі тысячаў публікацыяў.

Рэсурс стаў настолькі папулярным, што нельга абыйсці яго ўвагай, менавіта таму шануючыя сябе і свайго чытача/слухача/гледача сродкі масавай інфармацыі стараюцца не прапусціць ніводнай цікавай падзеі, цікавай з’явы.

Прапануем Вашай увазе перадачу Рэмарка на БЕЛСАТ TV з Камунікат у адной з галоўных роляў.

Крыніца: БЕЛСАТ