|
|
Год кнігі аб’яўлены ў Беларусі следам за годам прадпрымальніцтва. Кіраўніцтва краіны спадзяецца павысіць ролю кнігі і чытання ў сучасным грамадстве.
Супрацоўніца Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага Людміла Пашкевіч падкрэслівае, што і ў 21-м стагоддзі людзі надалей цікавяцца друкаванымі выданнямі:
- У нашым аддзяленні 10000 чытачоў. Гэта даволі шмат. Радуе тое, што апошнім часам нашыя чытачы сталі чытаць больш сур’ёзную літаратуру. Ёсць попыт на беларускамоўную літаратуру, звязаную з вучэбным працэсам і не толькі. Ёсць шэраг чытачоў, якія чытаюць выключна беларускамоўную літаратуру і цікавяцца класікамі, сучаснікамі.
Брэсцкі пісьменнік Мікалай Аляксандаў лічыць, што бібліятэка прымае не ўсе кнігі. Таму першасная задача пісьменніка - каб кніга трапіла да чытача:
- Не ўсе кнігі трапляюць у нашыя беларускія бібліятэкі. Але нават калі яны не патрапяць у бібліятэкі, галоўнае, каб яны дайшлі да чытача. У бібліятэкараў цяпер вельмі катастрафічная сітуацыя. Вельмі шкада, што яны не могуць працаваць у сучасных умовах.
2012 год у Беларусі абвешчаны Годам кнігі. Цяпер Савет міністраў мае распрацаваць план мерапрыемстваў, якія пройдуць у яго межах. Адзначым, што ў мінулым годзе ў дзяржаўных выдавецтвах не выйшла ніводнай кнігі сябраў неафіцыйнага "Саюза беларускіх пісьменнікаў".
Аліся Поль, Радыё Рацыя, Брэст