Названы кандыдаты на атрыманне літпрэміі "Гліняны Вялес"


Напачатку новаго года сталі вядомы кнігі, якія вылучаны на атрыманне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес - 2011”. Прэмія была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў і сёння лічыцца адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод у краіне. Летась “Вялеса” атрымаў паэт Уладзімір Някляеў.

Адметнасць шорт-ліста “Глінянага Вялеса” за 2011 год у тым, што ўпершыню ў запаветную пяцёрку не патрапіла ніводнай паэтычнай кнігі. Усе пяць кніг прадстаўляюць беларускую прозу і эсэістыку.

Па-ранейшаму сярод беларускіх выдаўцоў у лідарах выдавецтва “Логвінаў”, якое выдала дзве кнігі сёлетніх кандыдатаў на атрыманне прэміі.

На “Глінянага Вялеса-2011” прэтэндуюць наступныя кнігі: Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы»; Лявон Вольскі «Міларусь»; Сяргей Календа «Іржавы пакой з белымі шпалерамі»; Аляксандар Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску»; Ян Максімюк «Словы ў голым полі».

Лаўрэат стане вядомы напачатку сакавіка.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя