|
|
У 2009 годзе часопіс актуальнага мастацтва “pARTisan”, які выдае мастак і пісьменнік Артур Клінаў, заснаваў альбомную серыю «Калекцыя пАРТызана». Першым у гэтай серыі выйшаў альбом мастацкіх прац самога Клінава.
Сёлета калекцыя папоўнілася альбомамі такіх славутасцяў як плакаціст Уладзімір Цэслер і жывапісец Руслан Вашкевіч. Акт-дырэктар мінскай кнігарні “Логвінаў” Павел Касцюкевіч паведаміў, што 15 снежня ў кнігарні адбылася аўтограф-сесія Уладзіміра Цэслера. Новы альбом Руслана Вашкевіч кнігарня прадставіць 22 снежня.
- Выйшаў ужо другі сёлетні том. Першы прадставілі ў мінулы чацвер - мастака Уладзіміра Цэслера, а ў наступны чацвер у нас будзе Руслан Вашкевіч. Ён прэзентуе другі сёлетні выпуск "Калекцыі пАРТызана”.
Серыя робіць акцэнт на прэзентацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіравана на манаграфічныя выданні: адзін альбом — адзін аўтар. Паводле рэдкалегіі pARTisan’а, мусяць выйсці каля 30 альбомаў актуальнага беларускага мастацтва. Праект разлічаны на некалькі гадоў.
Фота http://www.ctv.by