|
|
29 рэпрадукцый еўрапейскіх гравюраў ХІХ стагоддзя прадстаўлены ў Брэсцкім музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Працы былі перададзеныя спецыяльна для выставы Брэсцкім абласным краязнаўчым музеям.
У сам музей гравюры трапілі дзякуючы супрацоўнікам мытні “Заходні Буг”.
Загадчыца Брэсцкага музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў Ірына Таріма лічыць выставу актульнай у ХХІ стагоддзі:
- Выстаўка стане добрым падарункам для брэстаўчан і гасцей нашага горада да Калядаў і Новага Года. Нягледзячы на тое, што ў наш час мы выкарыстоўваем сучасныя лічбавыя тэхналогіі, якія выключна дакладна могуць перадаваць арыгінал, але абаянне гравюры і сёння працягвае нас здзіўляць і захапляць і працягвае захаляць нас майстэрства, з якім тыя гравюры выконваліся. У наш час вельмі складана паверыць і зразумець, што можна так дакладна перадаць арыгінал з дапамогай гравюры.
Як паведаміла Ірына Таріма, такія гравюры на Брэстчыне яшчэ не экспанаваліся. “Еўрапейская рэпрадукцыйная гравюра” працягне сваю дзейнасць да канца снежня.