Вядомыя лаўрэаты “Бардаўскай восені 2010”

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Зьміцер Косьцін
24.10.2010


Канцэртамі ў Беластоку і Гайнаўцы закончыўся XVII Фестываль бардаўскай і аўтарскай песні Бардаўская восень 2010. Ён распачаўся з абвяшчэння пераможцаў конкурснай праграмы.

Сёлета ў конкурснай праграме прыняло ўдзел 11 выканаўцаў з Падляшша і Беларусі. У складзе журы фестывалю працавалі Міхал Анепмадыстаў, Зміцер Вайцюшкевіч і Андрэй Сцепанюк.

Міхал Анемпадыстаў распавёў перад абвяшчэннем рашэння журы:

– Узровень канкурсантаў высокі, гэта дае жаданне працягваць далей рабіць фестываль. Штогод з’яўляюцца новыя людзі, якія радаюць. Калі выбіралі пераможцаў, мы былі адзінагалосны, што тычыцца Гран-пры. Мы таксама супалі ў думках адносна іншых канкурсантаў.

Гран-пры фестывалю – фінансавую ўзнагароду прэзідэнта горада Беластока – атрымаў Яўген Барышнікаў.

Узнагароду павятовага стараства Бельска Падляскага атрымаў гурт Beton.

Дзве фінансавыя ўзнагароды ад Бельскай беларускай суполкі і Звяза Беларускай моладзі падзялілі Індра і Інфра-чырвоны выдых.

У сваю чаргу Зміцер Вайцюшкевіч ўручыў свой персанальны прыз (бутэльку). Гэты прыз на працягу некалькіх гадоў атрымоўваў Тамаш Суліма. Сёлета прыз атрымаў Павел Сілівончык.

 

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя