Новы нумар «pARTisanа» прысвечаны “мінскаму падполлю”


Часопіс актуальнага мастацтва «pARTisan» у сваім новым нумары распавядзе пра мінскае падполле канца ХХ стагоддзя. Праўда, пра падполле мастацкае.

Галоўны рэдактар выдання Артур Клінаў паведаміў, што нумар ужо здадзены ў друк і чакаецца з дня на дзень.

- У бліжэйшы час павінен з'явіцца надзвычай цікавым нумар часопіса «pARTisan». Тэма яго мінскае арт-падполле. Мы вырашылі выбраць такі нечаканы фармат, паказаць вельмі цікавы ракурс Мінска. Нумар будзе вельмі цікавы.

Часопіс «pARTisan» быў заснаваны ў 2002 годзе, усяго выйшла 16 нумароў. Рэдакцыя плануе выпускаць часопіс шэсць разоў на год. Таксама «pARTisan» выпускае мастацкія альбомы, прысвечаныя актуальнаму беларускаму мастацтву.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя