|
|
У апошнія дні снежня ў Мінску амаль штодзень адбываюцца прэзентацыі новых мастацкіх кніг. Свой калядны падарунак аматарам літаратуры зрабіў і пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Логвінаў” Зміцер Вішнёў.
У пятніцу, 23 снежня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна пройдзе прэзентацыя яго новай кнігі "Шоргат жукоў". Аўтар абяцае, што наведнікаў прэзентацыі чакае асаблівы сюрпрыз.
Зміцер Вішнёў:
- Там будзе сюрпрыз для наведвальнікаў, які я не буду афішаваць. Гэта будзе імпрэза ў стылі трошкі акадэмічным, трошкі сур'ёзным, зробленая ў еўрапейскім кантэксце. Уваход вольны.
А заўтра ў сталічнай кнігарні “Логвінаў” а 19 гадзіне мастак Руслан Вашкевіч падпіша ўсім ахвочым свой новы альбом “План уцёкаў”, які выйшаў у «калекцыі пARTызана».