|
|
Пра гэта на адкрыцці выставы да 120-годдзя жонкі паэта Уладзіславы Луцэвіч паведаміла дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Мацевасян.
Алена Мацевасян:
- Ён выдадзены ў двух варыянтах: у папяровым і электронным. Я спадзяюся, што гэты каталог будзе “зярняткам” ва ўшанаванні Купалавай спадчыны і ўшанаванні памяці Уладзіславы Францавай. Таму, што яна для музея Янкі Купалы зрабіла вельмі шмат, мы за гэта павінныя ёй нізка пакланіцца.
Каталог выдадзены пры дапамозе Нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА.