|
|
арговы нумар часопіса “Arche” прысвечаны перыяду так званай «хрушчоўскай адлігі», якая працягвалася ў СССР 12 гадоў - з 1953-га па 1964-ы. Нумар называецца «1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою».
Менавіта ў гэтыя часы адбыліся значныя змены і ў жыцці сацыялістычнай Беларусі.
Укладальнікам нумара выступіў гісторык Алесь Пашкевіч:
- Ён прысвечаны гісторыі Беларусі падчас «хрушчоўскай адлігі». Гэта 50-ыя - першай паловы 60-ыя гады. І ў нумар увайшлі гістарычныя артыкулы, прысвечаныя розным праблемам гэтага перыяду. Пачынаецца ўсё ад смерці Сталіна, гэтаму часу прысвечаны два артыкулы маладых беларускіх гісторыкаў Ірыны Кашталян і Вадзіма Караля. У нумар таксама ўваходзяць артыкулы прысвечаныя нацыянальнай палітыцы тагачаснай БССР, палітыцы ў сферы адукацыі, палітыцы ў сферы навукі і іншыя матэрыялы.
Паводле Алеся Пашкевіча, менавіта ў тыя часы набыла вялікае паскарэнне трансфармацыя традыцыйнай беларускай сялянскай супольнасці, у выніку чаго стала імкліва і няўхільна змяняцца сацыяльная структура беларускага грамадства.
Нумар ужо з’явіўся ў продажы і яго можна замовіць у рэдакцыі часопіса.