|
|
Прэзентацыя трох кніг вядомага гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна прайшла ў Гродзенскай абласной бібліятэцы пры аншлагу.
Кнігі прысвечаны розным напрамкам: “Гісторыя чатырох гродзенскіх пляцаў”, “Віртуальнае пешае падарожжа гасцей ў Гродна “пяцідзесятых”, а трэцяя кніжка - прысвечана найстарэйшаму парку імя Жылібэра ды гісторыі заапарка. Віктар Саяпін распавядае:
- Праца над гэтымі кнігамі і тымі, якія зараз у мяне пішуцца, у агульнай колькасці заняла пяць-шэсць гадоў. Прычым, апошнія два з паловай гады, калі я выйшаў у адстаўку, актыўна працую па 8-10 гадзін штодзённа. Мы прэзэнтавалі зараз тры новыя кнігі з серыі “Хроно-Гродно”.
Адметнасцю прэзентацыі стала прысутнасць прадстаўнікоў гродзенскіх адукацыйных устаноў, якія зацікавіліся працамі аўтара. А таксама гродзенцаў, якія сочаць за працамі Віктар Саяпіна. Сярод іх былі тыя, хто дапамагаў аўтару ў зборы фатаграфічных матэрыялаў для выданняў.