Міхась Казлоўскі расказаў пра рэдкія беларускія кнігі


Вядомы бібліяфіл і выдавец альманаху “Куфэрак Віленшчыны” Міхась Казлоўскі выдаў чарговую сваю кнігу. Зборнік называецца «Да кніжных скарбаў дакрануся… Нататкі бібліяфіла».

Аўтар з даўніх гадоў збірае беларускія кнігі і мае адну з самых багатых прыватных калекцый у Беларусі. Як паведаміў Міхась Казлоўскі, у Беларусі шмат рэдкіх кніг, бо калі ў 20-30 гады пісьменнік патрапляў пад рэспрэсіі, разам з ім самім знішчаліся і яго кнігі.

- Тэмы такія спрадвечныя, якія цікавыя бібліяфілам. Напрыклад, "Прыжыццёвыя выданні Вацлава Ластоўскага", "Янка Купала ў кнігазборы Заходняй Беларусі”, “Беларускія дэкламатары Алеся Ляжневіча”, “Кнігі і лёсы забытых пісьменнікаў”, “Беларускія архівы, бібліятэкі і музеі”, “Пра што расказалі аўтографы”. Самыя рэдкія беларускія кніга – савецкай Беларусі, таму што як рэпрэсіі пачаліся, а гэта значна раней за 30-ы год, то і кніжкі захоўваліся менш. Вельмі рэдкія кнігі “маладнякоўскія” і “ўзвышаўскія”.

Аўтар упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты бібліяфільства, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, прасачыў лёс мастакоў — майстроў кніжнай графікі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя