|
|
У арганізаваным Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкай Kamunikat.org конкурсе зьявіліся першыя пераможцы!
Пытаньні конкурсу не такія ўжо і складаныя. Пытаем, між іншым, пра дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ці беларускае выдавецтва дзіцячай і моладзёвай літаратуры, якое было закрытае ў 2002 годзе «за непатрэбнасьцю». Цікавіць нас таксама як называецца часопіс, заснаваны ў 1974 у Таронта Аб’яднаньнем Беларускіх Вэтэранаў, які праіснаваў да 1998 года і чыйму пяру належыць афарызм «Вечна тваім застаецца толькі тое, што ты аддаў»?
Аказалася, што большасьць нашых наведвальнікаў ня мела праблемаў з адказам на пытаньні нашага конкурсу, хаця ня ўсе набралі камплект пунктаў.
Падарункі з лягатыпам Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкай Kamunikat.org а таксама CD з беларускай музыкай „паляцяць” у Беларусь, Украіну і ў Польшчу.
Вось першыя пераможцы нашага конкурсу:
1. Ася Паплаўская зь Менску
2. Надзея Кіслая зь Менску
3. Юрый Сцяпанаў зь Віцебску
4. Дзмiтрый Рыбчук зь Берасьця
5. Марта Бялеўская з Гайнаўкі
6. Сергій Прылуцькі зь Кіеву
7. Андрэй Кудраўцаў зь Лёзны
8. Антон Рудак зь Менску
9. Вераніка Бурак зь Менску
10. Аляксей Шота з Горадні
11. Наташа Быль зь Менску
12. Уладзімір Грыбчанка са Сьветлагорску
Віншуем і запрашаем іншых наведвальнікаў да ўдзелу ў нашым конкурсе!
У арганізаваным Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкай Kamunikat.org конкурсе зьявіліся першыя пераможцы!
Пытаньні конкурсу не такія ўжо і складаныя. Пытаем, між іншым, пра дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ці беларускае выдавецтва дзіцячай і моладзёвай літаратуры, якое было закрытае ў 2002 годзе „за непатрэбнасьцю”. Цікавіць нас таксама як называецца часопіс, заснаваны ў 1974 у Таронта Аб’яднаньнем Беларускіх Вэтэранаў, які праіснаваў да 1998 года і чыйму пяру належыць афарызм «Вечна тваім застаецца толькі тое, што ты аддаў»?
Аказалася, што большасьць нашых наведвальнікаў ня мела праблемаў з адказам на пытаньні нашага конкурсу, хаця ня ўсе набралі камплект пунктаў.
Падарункі з лягатыпам Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкай Kamunikat.org а таксама CD з беларускай музыкай „паляцяць” у Беларусь, Украіну і ў Польшчу.
Вось нашыя першыя пераможцы:
1. Ася Паплаўская зь Менску
2. Надзея Кіслая зь Менску
3. Юрый Сцяпанаў зь Віцебску
4. Дзмiтрый Рыбчук зь Берасьця
5. Марта Бялеўская з Гайнаўкі
6. Сергій Прылуцькі зь Кіеву
7. Андрэй Кудраўцаў зь Лёзны
8. Уладзімір Грыбчанка са Сьветлагорску
Віншуем і запрашаем іншых наведвальнікаў да ўдзелу ў нашым конкурсе!