|
|
Гастролі Гродзенскага драматычнага тэатра на Падляшшы
Гродзенскі абласны драматычны тэатр выступіў з гастролямі на Падляшшы.
“Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання” - з п’есай пад такой назвай Гродзенскі тэатр выступае ўжо дваццаты год. На Падляшшы акцёры з Беларусі паказалі спектакль ужо ў другі раз. Сёлета яго таксама паказалі жыхарам вёскі Дубіны, што каля Гайнаўкі.
Як адзначае намеснік дырэктара Гродзенскага тэатра Аляксандр Габец, спектакль апавядае аб складаным жыцці сяланскага насельніцтва, і жаданні яго палепшыць:
- У спектаклі паказваецца цяжкае жыццё беларускага народу, узаемаадносіны паміж мужыком і бабай. У самы неспрыяльны час з’яўляецца чорт, які хоча наставіць беларуса на правільны шлях. У чорта нічога не атрымліваецца, і ўрэшце ўсе апынаюцца ў пекле.
Падчас гастроляў на Падляшшы, акторы таксама выступілі ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы і ў Бельскім доме культуры, пасля чаго п’есу паказалі беластоцкай публіцы. Спектакль Гродзенскага тэатра быў пастаўлены паводле "Камедыі" Каетана Марашэўскага і "Птушкі шчасця" Францішка Аляхновіча. Арганізатарам спектакля ў ваяводскім асяродку культуры ў Беластоку быў фонд Царкоўнай музыкі з Гайнаўкі ў супрацоўніцтве з Радыё Рацыя.