|
|
Больш мільёна злотых атрымаюць працаўнікі Універсітэта ў Беластоку на свае навуковыя даследаванні. Дафінансаванне свойго праекта атрымаў таксама гісторык, прафесар Антон Мірановіч. Праект датычыць рукапісаў Cупрасльскага манастыра ў польскіх і замежных калекцыях.
Большасць кніжак Супрасльскай бібліятэкі знаходзіцца ў Расіі, Літве, Беларусі і балканскіх краінах. Як адзначае прафесар Антон Мірановіч, у даследваннях яму будуць дапамагаць выдатныя спецыялісты з Масквы, Пецярбурга і Мінска.
- Яны будут рэестраваць гэты каталог супрасльскіх летапісаў, апісваць іх, апісваць іх дарогу, якім чынам яны трапілі ў сёняшнюю бібліятэку ці архіў. Канчатковым эфектам будзе не толькі кніга, каталог гэтых рукапісаў і іх апісанне, а таксама і электронная версія, каб кожны мог пабачыць фотаздымкі гэтых рукапісаў, а таксама даведацца, дзе яны знаходзяцца і якую маюць каштоўнасць.
Бібліятэка Супрасльскага манастыра была адной з найбольш вядомых ў Еўропе. Узнікла яна на пачатку шаснаццатага стагоддзя, калі быў заснаваны Супрасльскі манастыр. Рукапісы і надрукаваныя кніжкі прывозілі сюды з усяго свету госці Вялікага Княства Літоўскага. На сёняшні дзень тут не захавалася ніводнага рукапісу. Супрасльская бібліятэка ў дзявятнаццатым стагоддзі была вывезена ў Пецярбург, Вільню ды іншыя месцы.