|
|
Прэзентацыя кніжкі “Праваслаўная царква ў цэнтральнай Польшчы ў 1815-1915 гадах“ прайшла ў Беластоку. У кнігарні "Акцэнт" адбылася аўтарская сустрэча з яе аўтарам Аляксандрам Сасной.
У кніжцы знаходзіцца шмат інфармацыі пра ўзнікненне і гісторыю паасобных праваслаўных храмаў.
Як адзначыў сам аўтар, з кніжнкі можна даведацца таксама пра сённяшні стан цэркваў цэнтральнай Польшчы.
- Большасць цэркваў знішчылі. Некаторыя з іх ператварылі ў каталіцкія касцёлы, або евангелічныя кірхі. Або перабудавалі на грамадскія будынкі. Лічылася, што царкву прынеслі рускія. Аказваецца, што цэрквы тут былі да таго, як прыйшла Расія.
Новая кніга з’яўляецца дапоўненым выданнем ранейшай публікацыі “Купалы над Віслай”. Па словах самога аўтара, у новым выданні знаходзіцца больш інфармацыі пра колішні і цяперашні выглад польскіх цэркваў. Праз дзевяць гадоў ад выдання папярэдняй кніжкі Аляксандр Сасна сабраў вялікую колькасць архіўных фотаздымкаў і паштовак. Відаць на іх цэрквы, якія ўжо не існуюць ці былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы. Аўтар большасць сваёй калекцыі змясціў у новай кнізе.