|
|
Беларуская бардэса Алена Казанцава зьяўляецца госьцем Міжнароднага фэстывалю бардаў ОPPА-2011. Яна дасьць два канцэрты ў польскай сталіцы.
Алена Казанцава нарадзілася ў Менску, па адукацыі зьяўляецца інжынэрам-электрыкам, закончыла музычную школу, іграе на фартэпіяна й гітары. Пісаць песьні да сваіх вершаў Алена пачала ў 1987 годзе, год пазьней яна стала ляўрэатам Фэстывалю аўтарскай песьні ў Таліне.
З гэтага моманту яе песьні ўвайшлі ў канон песьняў расейскамоўных бардаў. Песьні бардэсы поўныя гумару, аўтаіроніі, каханьня й праўды пра жыцьцё.
Творы Алены Казанцавай у перакладзе на польскую мову выконвае гурт „Пяты дзень”. Калектыў мае цэлую праграму, складзеную з 24 песень, якія напісала беларуская бардэса.
Размову з Аленай Казанцавай і яе песьні слухайце ў далучаным гукавым файле.