Выстава, прысвечаная айцу Аляксандру Надсану

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя
22.10.2010


Выстава, прысвечаная айцу Аляксандру Надсану адкрылася ў цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук. Яна ахоплівае дзейнасць апостальскага візітатара для каталікоў-беларусаў замежжа ад 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Экскурсію па ёй для слухачоў Радыё Рацыя зрабіў сам айцец Аляксандр, які прыехаў у беларускую сталіцу з Лондана, каб адкрыць выставу і паўдзельнічаць у прэзентацыі яму прысвечанага грунтоўнага тома навуковых даследаванняў пад назвай “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”. Адна з тых, дзякуючы каму адкрылася выстава - загадчыца сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг Алена Цітавец.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя