У Мінску праходзіць XVIII міжнародны кінафестываль "Лістапад"

У Мінску праходзіць XVIII міжнародны кінафестываль "Лістапад"


Праграму "Лістапада" адкрыла кінакарціна "Алена" расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава. Прэм'ера фільма адбылася на 64 кінафестывалі ў Канах, дзе ўдастоілася спецыяльнага прыза "Асаблівы погляд". Сёлетні фестываль сабраў кінематаграфістаў больш чым з 30 краін.

Кажа старшыня Міжнароднага журы кінематаграфістаў конкурсу дакументальнага кіно, рэжысёр з Расіі Марына Разбежкіна:

- Усе члены журы, я думаю, чакаюць таго самага, усе жадаюць паглядзець добрае кіно.

У якасці ганаровых гасцей у кінафестывалі ўдзельнічаюць Кахі Каўсадзэ, які сыграў ролю Абдулы ў кінастужцы Уладзіміра Матыля "Белае сонца пустыні", акцёр, рэжысёр і літаратар Веніямін Смехаў і яго дачка — актрыса, спявачка і тэлевядучая Аліка Смехава ды іншыя вядомыя дзеячы культуры.

"Лiстапад" — найбуйнейшы кінафорум Беларусі. Праграма фестывалю складаецца з трох секцый: ігравога, дакументальнага і дзіцячага кіно.

Рыгор Сапежынскі, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя