Міжнародная канферэнцыя "Гарадзенскі палімпсест" у Гродне

Міжнародная канферэнцыя "Гарадзенскі палімпсест" у Гродне


У Гродне пачалася чацьвёртая міжнародная навуковая канферэнцыя "Гарадзенскі палімсест", нягледзячы на адмову ў арэндзе памяшкання ўладамі.

Традыцыйна яна прымеркавана да Дня Святога Губерта, духоўнага патрона герба Гродна. Усё больш прыцягвае навуковы ўзровень доследаў, гэтай міжнароднай канферэнцыі, таму яе не спыніць, пераканана гродзенскі гісторык Наталля Сліж:

- Наша канферэнцыя не толькі навука, гэта як аказалася змаганне, і ў гэтым змаганні мы перамагаем. Што б не адбывалася, што б не казалі, наш караван ідзе. Ён ідзе дзякуючы таму, што з кожным годам усё больш людзей, якія прымаюць у гэтым удзел. Гэта патрэбна Гродна, гэта патрэбна святым, якія нас падтрымліваюць. Таму я вельмі рада, што нягледзячы ні на што, мы сабраліся і святкум 515 год нашай Магдэбургіі. Сёння ў нас свята!

Канферэнцыя будзе праходзіць цягам двух дзён: 5-6 лістапада. З выступамі і дыскусіямі па гродзенскай тэматыцы сабраліся навукоўцы з Беларусі, Расіі ды Польшчы. Сярод удзельнікаў таксама заўважаны генеральны консул Польшчы ў Беларусі Анджэй Хаткевіч.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя